Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ў сьнежным палоне, Канада мерзьне


На паўночны ўсход ЗША абрынулася моцная сьнежная бура, што прывяло да адмены тысяч авіярэйсаў.

У Новай Англіі абвешчана надзвычайнае становішча, улады заклікаюць людзей не выходзіць на вуліцу без крайняй неабходнасьці, паведамляе ВВС.

Тым часам у адным з гарадоў штата Масачусэтс за некалькі гадзін выпаў сьнег таўшчынёй 53 сантымэтра.

Паводле мэтэаролягаў, хуткасьць ветру ў шэрагу раёнаў перавысіць 70 кілямэтраў у гадзіну. Абвешчана, што ў штаце Нью-Ёрк у пятніцу будуць зачыненыя некаторыя школы.

Як перадае CNN, непагадзь больш за іншых закранула аэрапорт О’Хара ў Чыкага, дзе яшчэ да вечара чацьвярга былі адмененыя больш за 650 рэйсаў.

Таксама сур’ёзна парушаная праца шэрагу іншых аэрапортаў, у тым ліку ў Нью-Ёрку.

Найбольшай сілы, як мяркуецца, сьнежная бура дасягне сёньня раніцай паводле мясцовага часу.

Сьнежная бура на сваім шляху закране 22 штата, дзе пражывае каля 100 мільёнаў чалавек.

У Нью-Ёрку напярэдадні было абвешчанае штармавое папярэджаньне.
Метэаролягі прагназуюць, што ў мэгаполісе , дзе пражывае каля 8 мільёнаў чалавек, выпадзе да 25 сантымэтраў сьнегу.

Тым часам суседняй Канадзе тэмпэратура паветра ўпала да мінус 26 градусаў Цэльсія ў Манрэалі і Вініпегу. Як распавёў ВВС прадстаўнік канадзкага міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, у цэнтральнай частцы Квэбэка ў чацьвер тэмпэратура дасягнула мінус 46 градусаў Цэльсія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG