Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумахер сустракае 45-годзьдзе ў рэанімацыі


Міхаэль Шумахер

Міхаэль Шумахер

Сёньня легендарнаму аўтагоншчыку Міхаэлю Шумахеру спаўняецца 45 гадоў. Дзень нараджэньня ён сустракае ў рэанімацыі ў шпіталі французскага Грэнобля.

Стан Шумахера застаецца стабільна цяжкім, ён знаходзіцца ў штучнай мэдыкамэнтознай коме.

На гэтым тыдні французскія лекары заявілі аб «нязначным прагрэсе» ў стане спартоўца, які атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы. Разам з тым пасьля аўторка ніякай пазытыўнай інфармацыі не паступала.

Шумахер упаў і стукнуўся галавой аб камень, катаючыся на лыжах у нядзелю на курорце Мэрыбэль у французскіх Альпах.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG