Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэзыдэнцыі палестынскага пасла ў Чэхіі знайшлі нелегальную зброю


У рэзыдэнцыі палестынскага амбасадара ў Празе Джамаля аль-Джамаля, які загінуў у сераду пры выбуху сэйфу, знойдзеная вялікая колькасьць зброі.

Пра гэта паведаміла агенцтву Reuters прадстаўніца паліцыі Чэхіі.

Паводле інфармацыі чэскага штотыднёвіка Respekt, знойдзенага арсэналу хапіла б для ўзбраеньня дзесяці чалавек . Уся зброя ўвезеная нелегальна.

Дыплямат зь сям'ёй пераехаў у новую кватэру ўсяго некалькі дзён таму.

Сэйф быў перавезены з ранейшага памяшканьня амбасады. Ім карысталіся пастаянна і ніякага ахоўнага выбуховага прыстасаваньня ў ім не было, заявіў прадстаўнік амбасады. Чэская паліцыя выключае магчымасьць тэракту і настойвае на тым, што прычынай выбуху было неасьцярожнае абыходжаньне з ахоўнай сыстэмай сэйфа.

56- гадовы Джамаль аль-Джамаль памёр у сераду ў вайсковым шпіталі ў Празе ад цяжкіх раненьняў, якія атрымаў пры выбуху.
XS
SM
MD
LG