Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 студзеня: Дзень народзінаў Міхася Раманюка


Радуніца, фота Міхася Раманюка з альбома “Беларускія народныя крыжы”

Радуніца, фота Міхася Раманюка з альбома “Беларускія народныя крыжы”

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску пачынаецца пяцідзённы Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У сталіцу прыедуць каманды Аўстрыі, Нямеччыны, Канады, Расеі, Славаччыны, Украіны, Францыі, Фінляндыі, Чэхіі, Швэйцарыі і Швэцыі.

Паэтычная вечарына з музычным суправаджэньнем у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа. Пачатак а 16.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1924 – Праз два гады пасьля выяўленьня грабніцы эгіпецкага фараона Тутанхамона, брытанская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам археоляга Говарда Картэра знайшла галоўны скарб грабніцы: каменны саркафаг фараона.

У гэты дзень нарадзіліся:

1850 – Соф’я Кавалеўская, матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар. Яна прыйшла на сьвет у Маскве ў беларускай шляхецкай сям’і Корвін-Крукоўскіх. Вучылася ў Нямеччыне і Швэцыі, напісала навуковыя працы па матэматычным аналізе і нябеснай мэханіцы.

1944 – Міхась Раманюк, беларускі этнограф. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», які складаецца з архіўных фотаздымкаў ды фотаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967-1980 гадоў.

1969 – Міхаэль Шумахер, нямецкі аўтагоншчык «Формулы-1». У выніку нешчасьлівага выпадку ў гарах 29 сьнежня летась, Шумахер апынуўся ў коме. Ягоны стан лекары ацэньваюць як крытычны.

У гэты дзень памерлі:

1923 – Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік, аўтар сусьветна вядомага сатырычнага раману пра салдата Швэйка.

1951 – Ёсіф Лангбард, самы яркі менскі архітэктар ХХ стагодзьдзя. Опэрны тэатар і Дом ураду, Дом афіцэраў і Акадэмія навук даўно сталі візытоўкамі беларускай сталіцы. Нарадзіўся Лангбард у Бельску на Падляшшы напрыканцы мінулага стагодзьдзя. Яшчэ да рэвалюцыі скончыў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў. Апроч згаданых твораў, Лангбард прычыніўся да стварэньня генэральных плянаў забудовы Менску і Гомелю ў 1944 годзе – адразу пасьля вайны, калі разбураныя гарады меліся набыць зусім іншы, новы выгляд.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мая слава пазбавіла мяне звычайнага жаночага шчасьця... Чаму мяне ніхто ня можа пакахаць? Я магла б больш даць каханаму чалавеку, чым многія іншыя жанчыны, чаму ж кахаюць самых нязначных, і толькі мяне ніхто не кахае?»

Соф’я Кавалеўская

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG