Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна паэма пра Лукашэнку


1 студзеня ў сеціве зьявілася новая ананімныя паэма — «Навагодняе абрашчэньне прэзідзента к беларускаму народу».

Напісаны на «трасянцы» твор выклікаў шмат камэнтароў — ад крытычных да захопленых. Чытачы зацікаўлена абмяркоўваюць, хто зьяўляецца аўтарам паэмы, праводзяць параўнаньні зь іншымі падобнымі творамі.



***
Дарагія саацечаственнікі! Скажам чэсна, без астрот —
Эта быў цяжолы год:
Думаў — будзем в шыкаладзе,
Вышла ўсё наабарот!

Чуць «сасуд» наш не загнуўся —
Крызіс в мірэ зацянуўся,
Аб'ясню вам без прыкрас,
Што затронуў он і нас.

Нет пакоя ні мінуты —
Очань трудна без валюты,
Баксы ўсе, што я капіў,
Враз народзец раскупіў!

А начальнікі — уроды
Развалілі ўсе заводы!
Эта правакацыя
І срыў мадэрнізацыі!

Плюс калійны беспрыдзел
Ашчуціма нас задзел,
Хоць Баўмгертнер, саплячок,
Нам папаўся на кручок!

І міністры-бюракраты
Тожа сільна вінаваты,
Нам надзелалі бяды —
Затаварылі склады!

Іспалкомскія структуры,
Па славам пракуратуры,
Запаведнікі жулья!
Весь в рабоце толька я!

Самы чэсны, самы строгі,
Башмакі стаптаў в дароге,
Беларусь іскалясіў,
Людзям шчасце прынасіў!

Ад маршрутаў адкланяўся,
Жэстачайшэ разбіраўся,
Увальняў цех і сажаў,
Хто народ мой абіжаў!

Все чатыры поры года
Я трудзіўся для народа!
Верна Родзіне служыў,
Сам пры этам скромна жыў:

На бэушным самалёце
Я матаўся па рабоце
В разныя канцы зямлі,
Гдзе крэдзіты даць маглі.

Нахадзясь в ужаснам стрэсе,
Ездзіў в старам мэрсэдэсе,
Там стучыт всё врэмя што-та,
Дым ідзёт із-пад капота!

Прынімаў гасцей радушна
В рэзідзенцыі бэушнай!
В ней я думаў дзень і ноч:
Чэм ешчо стране памоч?

Не хватала мне ідзей:
Как улучшыць жызнь людзей?
І дапетрыў наканец —
Ім пастрою я дварэц!

Не із імпартнай «парашы» —
Мацер'ялы толька нашы!
І з бюджэту ноль затрат —
Дзеньгі выдаў «старшы брат»!

Смогут абслужыць ево
Трыста чалавек всево!
Вазведзён дварэц мой новы,
Радам вырас цэнтр тарговы,

Штоб все зналі, хто здзесь мачо —
Флаг агромны зазвіздзячыў!
Ізгатовіў на заказ
З пазалотай унітаз!

Эта плод бальшых трудоў
беларускіх масцяроў!
Сімвал эфекціўнасці,
Міру і стабільнасці!

І севодня, ва дварцэ,
Вся страна в маём ліцэ
Весяліцца, ест і п'ёт,
Атмячает Новы Год!

Ат меня не адставайце,
Чаркі дружна паднімайце,
Хто таста не праізнёс,
Тот шпіон і грантасос!

І, ізлишне гаварыць —
Тост сер'ёзным должан быць!
Вот вам парачка прымераў,
Што бы была з чэм сраўніць:

Прэдлагаю выпіць я
За стабільны курс рубля!
Назрэвает новы тост —
За зарплаты бурны рост!

Штобы Крэмль бабло давал,
Напалняем мы бакал!
За унічтажэнне НАТА
Безуслоўна цяпнуць нада!

За савецкі жызні лад —
Можна грам па пяцьдзесят!
Выпіваем дзвесці грамаў
Проці ўсячаскіх «майданаў»!

Ліш пакой і цішына
Нам в рэспубліке нужна!
За сваю радную ўласць
Можам мы напіцца ўсласць!

Этат тост даёт вам права
В вытрэзвіцель не папасць!
Хто здзесь хочат шчасліў быць —
Должан очань многа піць!

Ап'яненне памагает
Все няўзгоды пазабыць!
Громка чаркамі звіня,
Мы ўстрычаем год каня!


Празь некалькі месяцаў споўніцца 20 гадоў, як зьявілася сатырычная паэма «Лука Мудзішчаў — прэзыдэнт», падпісаная «Ведзьмаком Лысагорскім». Потым было шмат падобных твораў. Зьяўляліся самвыдатаўскія зборнікі «Ідыёт, самы настаяшчы», «Народны прэзыдэнт», зборнікі анэкдотаў, прыпевак... За 20 гадоў беларусы не стаміліся іранізаваць і жартаваць, зьяўляюцца ўсё новыя і новыя творы.

Рэжысэр Юры Хашчавацкі, аўтар дакумэнтальных фільмаў «Звычайны прэзыдэнт», «Лабатамія», не ў захапленьні ад таго, што людзі працягваюць кпіць, жартаваць, іранізаваць зь першай асобы краіны:

Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі
«Гумар, напэўна, застаўся. Але неяк хваравіта мы ўсе сьмяемся. Гэта не папрок. Велічэзныя зьмены наагул ва ўспрыняцьці адбыліся. Вось гэты „сымулякр“, які быў пабудаваны замест краіны, вось гэтыя міты, якія далдоняць у галовы — і мы ўсе зрушаныя, мы ўсе неадэкватныя».

На пытаньне, у чым гэта выражаецца, Юры Хашчавацкі адказаў так:

«Мая жонка лепш за ўсё на гэта адказвае. Кажа, што ў наступным годзе яна напіша кнігу пад назовам „У ложку ўтраіх з Лукашэнкам“. Яна мае на ўвазе, што я не магу без Лукашэнкі, толькі пра яго і думаю. Гэта хвароба. Мне здаецца, што ўсе мы крыху захварэлі: і тыя, хто пайшоў на паклон рэжыму, і тыя, хто змагаецца зь ім. Трэба вызначыцца. Трэба яго альбо зламаць, альбо перастаць зь ім змагацца. „Зьвездануліся“ ўсе мы».

А вось барду Вользе Цярэшчанцы з Гомеля новы ананімны паэтычны твор спадабаўся:

Вольга Цярэшчанка
Вольга Цярэшчанка
«На маю думку, гэта проста самаіронія. Таму што можна бясконца сьмяяцца, можна крытыкаваць, але мы ўсё роўна жывем на той зямлі, дзе кіруе гэты так званы прэзыдэнт. Гэта проста ўсьмешка нейкага ананімнага аўтара. Таленавіта і сьмешна. Узьняла сабе настрой, прачытаўшы. Таму што абсалютна праўдзіва, ход думак праўдзівы, мэнтальнасьць праўдзіва адлюстраваная. Вельмі трапна, на маю думку».

Дасьледчык творчасьці Аляксандра Лукашэнкі, стваральнік некалькіх зборнікаў «Народны тэлевізар» Уладзімер Падгол новай паэме паставіў такую адзнаку:

Уладзімер Падгол
Уладзімер Падгол
«У мяне ёсьць адна мерка: цікава ці нецікава. Мне было цікава. Так, „сьцёб пад народ“, але, тым ня менш, паэзія, паэтычныя вобразы там ёсьць. Так, гэта зроблена таленавіта. А калі разглядаць з пункту гледжаньня паліталёгіі, тут, вядома, трэба было б параўноўваць зь віншаваньнем Лукашэнкі пад Новы год, параўноўваць, Лукашэнка з чым выступіў. Але там няма паэзіі. Гэта ўжо іншы прадмет размовы. „А-ля віншаваньне ад прэзыдэнта“, што і зроблена. Чалавек напісаў гэтую паэму. Але там не адлюстраваныя самыя істотныя рэчы, якія адбыліся ў Беларусі. Як, дарэчы, і Лукашэнка не адлюстраваў самых істотных рэчаў. І ў гэтым сэнсе — гэта таленавітая пародыя. Сэнсавая пародыя».

На думку палітоляга і літаратара Віктара Марціновіча, які ўзгадаў шмат выбітных ананімных твораў, пачынаючы з «Тараса на Парнасе», літаратурная якасьць палітычнай сатыры наагул пагаршаецца:

Віктар Марціновіч
Віктар Марціновіч
«Раней палітычнай сатырай ананімна займаліся адмыслоўцы зь ліку найлепшых паэтаў Беларускага саюзу пісьменьнікаў. А цяпер лепшыя паэты зь Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу пісьменьнікаў ствараюць творы палітычнай сатыры не ананімна. Так, гэта папулярна, дасьціпна, сьмешна, але гэта вельмі маргінальна. На жаль, жарты на ўзроўні „пасьлізнуцца на банане“. Можа, гэта сьведчыць і пра пэўны ўзровень чытацкай дэградацыі. Калі людзі з гэтага ўжо сьмяюцца, мабыць, зусім ужо не засталося адчуваньня патрэбнасьці нейкага ўзроўню».

Карэспандэнтка: «То бок — пісаў дакладна ня клясык?»

«Так, я магу гарантаваць, што гэта пісаў дакладна не Хадановіч, дакладна не Някляеў. Можа, яшчэ ёсьць нейкія някляевы і хадановічы, якія ствараюць такія тэксты. Мне здаецца, пісаў нейкі даволі просты чалавек.

Гэта вельмі добра, што звычайныя людзі рыфмуюць на ўзроўні „кот — кампот“ такія зьедлівыя сатырычныя творы. Але хацелася б больш надзённасьці, таго, што турбуе кожнага беларуса. Каб яно зьяўлялася і ў творах жывых клясыкаў. Менавіта тады яны б зрабіліся героямі пакаленьня».

А вось узгаданыя Віктарам Марціновічам клясыкі сучаснай беларускай літаратуры Ўладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, а таксама Леанід Дранько-Майсюк ды іншыя паэму пакуль не чыталі. Хто сьвяткаваў Новы год у лесе, хто так і не дабраўся да кампутара — камэнтароў ад іх атрымаць пакуль ня ўдалося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG