Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаменка абвесьціў прыз за найлепшы карнавальны касьцюм (відэа)


Алег Хаменка

Алег Хаменка

Лідэр гурта «Палац» задумаў зрабіць канцэрт-карнавал і абяцае ўзнагароду за самы прыгожы сьвяточны строй, паведамляе сайт Tuzin.fm

«Традыцыя каляднага карнавалу, сьвяточнага маскіраваньня, на жаль захавалася ў Беларусі толькі ў вясковым асяродзьдзі. Відавочна, што гэтую традыцыю трэба адраджаць. І адраджаць у сучасных, гарадзкіх, клюбных умовах», — упэўнены Алег Хаменка. Сапраўдны беларускі карнавал мяркуецца правесьці якраз на канцэрце гурта «Палац» 6 студзеня ў клюбе Re:Public. Музыка прапануе закласьці новую традыцыю ды запрашае ўсіх прыходзіць у сьвяточных строях абсалютна адвольнага фармату — кожны вольны апрануцца так, як толькі дазволіць яго фантазія.

За найлепшы сьвяточны касьцюм вечара Хаменка абяцае грашовы прыз у памеры 1 000 000 беларускіх рублёў.

Сьвяточную атмасфэру 6 студзеня ў Re:Public будуць ствараць гурты «Альтанка», Guda, «Ветах», «Літы талер», а разынкай вечара будзе вялікі сольны канцэрт гурта «Палац».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG