Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле прагнозу экспэртаў Reuters, даляр павінен адчувальна памацнець у параўнаньні да валют асноўных гандлёвых партнэраў ЗША.

Паводле прагнозу экспэртаў Reuters, даляр павінен адчувальна памацнець у параўнаньні да валют асноўных гандлёвых партнэраў ЗША.

Гэты прагноз галоўным чынам заснаваны на чаканьні, што цэнтральны нацыянальны банк ЗША (Фэдэральная рэзэрвавая сыстэма), згодна з ранейшай заявай, сёлета абмяжуе палітыку крэдытна-фінансавай экспансіі, гэта значыць, радзей будзе ўключаць станок для друкаваньня банкнотаў.

Паводле экспэртаў Reuters, у 2014 годзе 1 эўра можа каштаваць 1,25 даляра (зараз курс эўра ў адносінах да даляра стаіць на адзнацы 1,37).

Узмацненьне даляра адаб’ецца на курсах валют менш абароненых эканомік, чым амэрыканская. У прыватнасьці, беларускія экспэрты прагназуюць, што курс беларускага рубля ў адносінах да даляра пад канец 2014 году выразна перасягне плянку 10 тысяч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG