Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвёртым квартале мінулага году павялічылася колькасьць беларусаў, матэрыяльная становішча якіх пагоршылася.

Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, якое правёў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у сьнежні.

Паводле апытаньня, праведзенага ў верасьні, матэрыяльнае становішча палепшылася ў 11,6% беларусаў, пагоршылася — у 21,6%. А ў сьнежні паляпшэньне матэрыяльнага становішча адзначылі 12,6% беларусаў, а пагаршэньне — ажно 28,4%.

Нягледзячы на тое, што за квартал рэальныя даходы насельніцтва вырасьлі з 310 да 325 даляраў, колькасьць беларусаў, якія лічаць, што эканоміка краіны знаходзіцца ў крызісе, вырасла больш чым на 10% — у сьнежні так палічылі ажно 68, 6% апытаных.

Значна зьнізіўся таксама ўзровень аптымізму, зь якім беларусы глядзяць у будучыню: калі ў верасьні 28,1% апытаных лічылі, што «сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады пагоршыцца», то сёньня так лічаць 35,9%, а колькасьць аптымістаў зьнізілася зь 17,5% да 12,5%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG