Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібель палестынскага амбасадара ў Празе


Чэская паліцыя заяўляе, што выбух у рэзыдэнцыі палестынскага амбасадара ў Празе адбыўся, верагодна, з-за выпадковага ўзгараньня выбуховых рэчываў, якія былі ў памяшканьні.

Аб тэракце гаворка пакуль не ідзе, кажуць у паліцыі: доказаў староньняга ўмяшаньня не зафіксавана.

Чэскі тэлеканал ČT24 цытуе прэсавага сакратара праскай паліцыі, якая заявіла аб здагадцы праваахоўнікаў, што выбуховыя рэчывы ў рэзыдэнцыі амбасадара мелі нейкае дачыненьне да сыстэмы аховы. Цяпер на месцы выбуху працуюць сапёры.

Выбух у новым памяшканьні амбасады Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі ў Празе (якое таксама зьяўляецца рэзыдэнцыяй амбасадара) адбыўся раніцай 1 студзеня.

Амбасадар у выніку атрыманых раненьняў памёр.

Паводле палестынскага міністэрства замежных спраў, выбух прагрымеў, калі амбасадар Джамаль аль-Джамаль адкрыў адзін з сэйфаў, перавезеных з старога памяшканьня амбасады. Кіраўнік дыпляматычнай місіі памёр у шпіталі праз некалькі гадзін пасьля выбуху.

Загіблы Джамаль Аль-Джамаль узначальваў палестынскую дыпляматычную місіі ў Празе з кастрычніка 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG