Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўвяла эўра, а Грэцыя стала старшынёй Эўразьвязу


Эстонскія манэты эўра

Эстонскія манэты эўра

Зь 1-га студзеня 2014 г., 18-м сябрам зоны звароту адзінай эўрапейскай валюты стала Латвія.

Эўра замяняе ранейшую валюту краіны — латы, але на працягу першых 14 дзён новага году законным плацежным сродкам застаюцца абедзьве валюты.

Латвійцы неадназначна ставяцца да пераходу на эўра. Апытаньні паказваюць, што толькі чвэрць насельніцтва ў захапленьні ад увядзеньня адзінай валюты. Жыхары Латвіі занепакоеныя верагодным ростам коштаў на фоне захадаў строгай эканоміі, якія ажыцьцяўляе ўрад.


Грэцыя пачала выкананьне паўнамоцтваў дзяржавы — старшыні Эўрапейскага зьвязу.


Мандат Грэцыі пачаўся згодна з графікам паўгадавых ратацыяў дзяржаваў — старшыняў Эўразьвязу.

Грэцыя, якая сама адчувае цяжкія наступствы фінансава-эканамічнага крызісу, выконвае праграму аздараўленьня эканомікі, захаваньня бюджэтнай дысцыпліны і працяг барацьбы з крызісам.

Прыярытэты Афін на будучыя паўгоду старшынства былі ўхваленыя ўрадам Грэцыі 7 жніўня 2013. На першае месца вылучаны эканамічны рост і барацьба зь беспрацоўем.

Да прыярытэтаў Афіны ўключылі пераадоленьне фінансава-эканамічнага крызісу ў эўразоне і працяг разьвіцьця валютнага зьвязу.

Таксама Грэцыя, якая сутыкаецца з праблемай міграцыі, мае намер прыкласьці намаганьні ў пытаньні кантролю межаў і іміграцыі.

На пэрыяд старшынства Грэцыі прыпадаюць выбары ў Эўрапейскі парлямэнт, абвешчаныя на 22-25 траўня 2014 году, і наступныя выбары кіраўніка Эўрапейскай камісіі.
Грэцыя мяняе Літву, якая адным з прыярытэтаў свайго старшынства лічыла праграму «Усходняе партнэрства», аднак супрацы зь Беларусьсю ў яе межах не атрымалася.
XS
SM
MD
LG