Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан Шумахера стабілізаваўся. Але пакуль без прагнозаў


Міхаэль Шумахер

Міхаэль Шумахер

Стан Міхаэля Шумахера стабілізаваўся, хоць і застаецца крытычным. У ноч на аўторак ён перанёс другую апэрацыю на мозгу, застаючыся ў штучнай коме.

Паведамляць пра якія-небудзь прагнозы яго мэнэджэр Сабіна Кем ня стала.

Сяміразовы чэмпіён сьвету па аўтагонках клясы «Формулы-1» у нядзелю раніцай атрымаў цяжкую траўму мозгу, катаючыся з сынам на лыжах на курорце ў Францыі

Паведамлялася, што падчас спуску ён выйшаў за межы трасы, наляцеў на схаваныя пад сьнегам камяні і ўпаў.

Цяпер Шумахер знаходзіцца ў адной з клінік Грэнобля.
XS
SM
MD
LG