Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы год прайшоў без здарэньняў — менская міліцыя


Новы год у Менску. Архіўнае фота

Новы год у Менску. Архіўнае фота

Усяго ў забаўляльных праграмах, прысьвечаных сустрэчы Новага 2014 году, бралі ўдзел звыш 80 тысяч жыхароў і гасьцей сталіцы.

«У ноч з 31 сьнежня 2013 г. на 1 студзеня 2014 асноўныя намаганьні міліцыі былі сканцэнтраваныя на ахове грамадзкага парадку», — паведамляецца на сайце Менскага ГУУС.

Асноўныя агульнагарадзкія гуляньні былі арганізаваныя на пляцоўцы ля будынка Палаца спорту, каля «Чыжоўка-Арэны», абэліска «Менск — горад-герой» па праспэкце Пераможцаў.

Паводле міліцыі, усяго ў забаўляльных праграмах бралі ўдзел звыш за 80 тысячаў жыхароў і гасьцей сталіцы, надзвычайных здарэньняў не адбылося.

Навагоднія сьвяткаваньні сёлета адбываліся параўнальна сьціпла. У Гомелі, напрыклад, увогуле адмянілі начныя мерапрыемствы.
XS
SM
MD
LG