Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рынкавыя індэксы на Ўол-стрыт дасягнулі новых рэкордных адзнак у апошні дзень 2013 года. Гэты год стаў для інвэстараў найлепшым амаль за два дзесяцігодзьдзі.

Індэкс Dow Jones, які адлюстроўвае кошт акцый 30 найбуйнейшых кампаній ЗША ў розных галінах прамысловасьці, скончыў 2013 год на гістарычна высокай адзнацы — 16 576,66. За мінулыя 12 месяцаў прырост Dow Jones склаў 27 адсоткаў. Гэта самы высокі паказьнік росту курсаў акцыяў з 1995 году.

Зь яшчэ лепшымі вынікамі завяршылі 2013 год два іншыя вядучыя індэксы фондавай біржы S&P 500 і Nasdaq, якія вырасьлі адпаведна на 29 і 40 адсоткаў .

У сьнежні Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма абвясьціла, што будзе згортваць паступова сваю палітыку грашова-крэдытнай экспансіі. Удзельнікі рынку ўспрынялі гэта рашэньне як указаньне на тое, што аздараўленьне амэрыканскай эканомікі прасунулася досыць далёка, і што яна больш ня мае патрэбы ў штучным стымуляваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG