Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі зьнесены новы помнік Сталіну


Помнік Сталіну ў Тэлаві абліты фарбай
Помнік Сталіну ў Тэлаві абліты фарбай

Помнік савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну дэмантаваны ў аўторак у горадзе Тэлаві на ўсходзе Грузіі.

Паліцыя прысутнічала пры зносе. Гарадзкія ўлады Тэлаві лічаць, што помнік быў усталяваны без афіцыйнага дазволу паблізу Мэмарыялу вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Некалькі разоў з моманту адкрыцьця 1 верасьня гэтага году помнік падвяргаўся апаганьваньню.

Статуя была ўсталяваная на грошы, сабраныя няўрадавай арганізацыяй «Сталініст» і Саюзам вэтэранаў Грузіі.

Лідэр руху «Сталініст» Шота Лазарыашвілі асудзіў дэмантаж помніка, назваўшы рашэньне ўладаў «ганьбай». Тэлаві знаходзіцца за 110 кілямэтраў ад Горы – месца нараджэньня Сталіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG