Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржпазыка на 1 сьнежня склала 146,6 трыльёна рублёў і павялічылася ў параўнаньні з пачаткам году на 13,8 %. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

Зьнешні дзяржаўны доўг па стане на 1 сьнежня склаў 12,1 млрд. даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 90,4 млн. долараў ЗША, або на 0,8 % (з улікам курсавых розніц) .

У 2013 годзе прыцягнутыя зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 трлн. 795,6 млн. даляраў ЗША. Пагашэньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2013 склала 1 690,4 млн. даляраў ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 сьнежня склаў 33,6 трлн. рублёў , павялічыўшыся з пачатку году на 29,9 % (з улікам курсавых розніц).

Павелічэньне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе абумоўлена разьмяшчэньнем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асобаў і зьніжэньнем афіцыйнага курсу беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША, паведамляе Мінфін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG