Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінцы падрыхтавалі навагодні зварот народу да прэзыдэнта


За пяць хвілін да Новага Году на ўкраінскім грамадзкім інтэрнэт-тэлебачаньні і на сайце kraplya.com пачнецца трансьляцыя навагодняга звароту ўкраінцаў, якія ўдзельнічаюць у антыўрадавых пратэстах, да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

Запісалі зварот больш за 50 украінцаў з розных рэгіёнаў і сацыяльных групаў. У супольнай прамове яны кажуць пра найбольш знакавыя моманты 2013 году.

Праект «Крапля» («кропля» па-украінску) быў створаны, каб аб'яднаць удзельнікаў пратэстаў ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG