Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-5 фільмаў на Новы год у беларускім дубляжы


Любоў Насамрэч

Любоў Насамрэч

Калядныя і навагоднія фільмы для сьвяточных вечароў. Падборка Радыё Свабода. Фільмы прафэсійна прадубляваныя на беларускую мову

Любоў Насамрэч

Выдатны фільм для сямейнага каляднага прагляду, прафэсійна агучаны па-беларуску творчай ініцыятывай «Беларускі гальфстрым». Х’ю Грант, Колін Фірс, Алян Рыкмэн, Кайра Найтлі, Роўэн Аткінсан (ён жа Містэр Бін) паказваюць некалькі рамантычных гісторыяў, якія адбываюцца напярэдадні Калядаў. Халасты прэм’ер, якога агучвае Аляксей Янукевіч, працінаецца каханьнем да сваёй сакратаркі; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юначага каханьня да дзяўчыны са школы; пісьменьнік (Юры Жыгамонт), паранены здрадай, едзе ў Францыю й у возеры сустракае сваю любоў; шараговая супрацоўніца шараговай фірмы ня можа прызнацца ў каханьні да свайго калегі; у той час бос гэтае фірмы паддаецца спакусам сваёй супрацоўніцы, зьнішчаючы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасьля іх вясельля; ну і рокер (Сяргей Патаранскі), які напрыканцы жыцьця ўсьведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага мэнэджэра.



Адзін дома

Фільм-сымбаль дзяцінства і Новага году. Беларуская агучка суполкі http://vk. com/futubela Вялікая сям’я Маккалістараў на калядныя вакацыі ляцяць ў Парыж. У мітусьні забываюцца на васьмігадовага Кевіна. У гэты час прыходзяць бандыты, якія перакананыя, што дома нікога няма, але хлопчык ужо падрыхтаваўся да абароны...

Маленькая калядная казка

У маленькай дзяўчынкі Іны была любімая цацка — мядзьведзік Ну-ну. Яна яго насіла паўсюль і заўсёды. Але аднойчы ў мэтро мядзьведзік згубіўся. Ну-ну трапляе ў розныя прыгоды, да розных людзей, і ўрэшце, напярэдадні Калядаў, ён цудам вяртаецца да Іны. Галоўную ролю агучыла Ружана Вячорка. Агучка: Беларускі гальфстрым пры падтрымцы Амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.



Вечнае зьзяньне чыстага розуму


Беларуская агучка суполкі http://vk.com/futubela. У ролях: Джым Кэры, Кейт Ўінсьлет, Элайджа Вуд

Вікі Крыстына Барсэлёна


Фільм Ўудзі Алена. Агучка тэлеканал Белсат. Вікі і Крыстына — блізкія сяброўкі, якія ведаюць адна адну з унівэрсытэту. Улетку яны пастанавілі зьездзіць у Барсэлёну да сваякоў Вікі, якая дапісвае дыплём пра каталёнскую культуру. На адной з тамтэйшых выставаў дзяўчаты знаёмяцца з экстравагантным гішпанскім мастаком Хуанам Антоньё. Гэтак пачынаецца бурлівая, поўная пэрыпэтыяў любоўная гісторыя траіх, да якіх пазьней далучаецца былая мастакова жонка — Марыя Элена... Фільм можна знайсьці па спасылцы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG