Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Патапчук: Ад Маладога Фронту, царквы і вікіпэдыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода пачынае публікаваць анкеты, у якіх нашыя чытачы распавядаюць пра тое, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Перайшоў на беларускую 1 студзеня, аднак ужо ня пэўны, якога року – 2000 ці 2001. Да гэтага размаўляў толькі ў коле сяброў, якіх сустрэў дзякуючы Маладому Фронту. З тае пары гэтае кола ўвесь час пашыраецца дзякуючы царкве, працы, сямейным знаёмым, вікіпэдыстам і да т.п.

2. Карыстаюся мовай паўсюль, акрамя размовы з кліентамі на працы. Банкі чакаюць хуткай дапамогі ў вырашэньні праблемаў, на обшчэпанятнам гэта прасьцей і хутчэй для іх. Чуў меркаваньне (ад беларускамоўнага сябра, вядома ж), што ў працы з кліентамі можна было б рабіць такі крок: вітацца па-беларуску. Калі адказ будзе адпаведны, дык па-беларуску гутарку й працягваць. Аднак яшчэ ня тэсьціў гэтую магчымасьць.
Вось таму важна тое, пра што казаў Алег Трусаў на прэзэнтацыі кнігі спадара Бушлякова: «Заўсёды і ўсюды размаўляць па-беларуску».

3. Ня першы раз, пэўна, чулі гісторыю пра тое, што як пачуюць з вуснаў субяседніка беларускую мову, дык адразу нейкае лагоднае стаўленьне, пачынаюць цікавіцца, што ды як. Ну, карацей, усё як звычайна. Прыемна бывае й тое, што калі проста чуюць у грамадзкім транспарце, напрыклад, як я размаўляю па тэлефоне, дык міжсобку таксама пачынаюць ужываюць беларускую лексыку. Альбо даўні прыклад у бібліятэцы, калі адна з чытачак, пачуўшы мяне, вырашыла ўзяць чамусьці пачытаць «якую-небудзь кнігу Быкава». Дробязь, а прыемна. На пэўны час мовай таксама натхняюцца некаторыя небеларускамоўныя сябры, нават пачынаюць складаць вершы. На пэўны час – бо беларускамоўнага асяродзьдзя болей ня маюць… Вось таму важна тое, пра што казаў Алег Трусаў на прэзэнтацыі кнігі спадара Бушлякова: «Заўсёды і ўсюды размаўляць па-беларуску».

4. Асноўныя цяжкасьці, думаю, яшчэ наперадзе. Калі падрасьце дзіцё ды трэба будзе аддаваць яго ў школу. Пакуль што ён мае беларускамоўнае кола ды гора ня знае. Стараемся шукаць усялякія беларускія казкі, чытанкі, падручнікі на будучыню і да т. п., як і іншыя нашы сябры. Некаторыя зь іх, дарэчы, абралі хатнюю адукацыю, аднак у нас гэтае пытаньне пакуль што яшчэ ня вырашанае. Цяпер паўставаць цяжкасьці могуць, вядома, праз слабое веданьне беларускай усемагчымай тэхнічнай тэрміналёгіі, аднак асаблівага дыскамфорту гэта ніколі не складала: пытаньне прымушае назапашваць таксама і слоўнікі і займацца словаўтварэньнем. Ды ўрэшце, паразумецца заўжды можна. А, узгадаў цікавы выпадак на мяжы, калі мы вярталіся сям’ёй у Беларусь з вандроўкі. Мытніца выконвала звыклую працэдуру агляду аўтамабіля і можа б спакойна адпусьціла нас, калі б не пачула, што я беларускамоўны. Гляджу: адышоўшыся, гамоніць з трыма мужчынамі-мытнікамі і паказвае ў наш бок. «Ну, – кажу, – жоначка, зараз будуць шманаць». Ну дык і на здароўе? Паказаў зьмест багажніка, прапанаваў распакаваць пакупкі. Вось так беларуская мова стварае праблемы… памежнікам :) Гэткае праблемы яны б ня мелі, калі б (гл. вышэй) – усе зь імі (ці пераважная большасьць) размаўлялі па-беларуску.
Параіць хацеў трымацца, бо чуў, што вашае кіраўніцтва прапаноўвала вам перайсьці на расейскую мову як найбольш распаўсюджаную ў Беларусі.

5. Параіць хацеў трымацца, бо чуў, што вашае кіраўніцтва прапаноўвала вам перайсьці на расейскую мову як найбольш распаўсюджаную ў Беларусі. Нечакана, аднак спадзяюся, што гэтага ня здарыцца ніколі. Інакш вы станецеся проста «аднымі з». А вось цяпер вы – адзін з арыенціраў клясычнага правапісу для Вікіпэдыі ў тым ліку.

Усё будзе добра. Дзень прыйдзе новы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG