Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан зьбіраецца ставіць навагодні рэкорд у выкананьні гімну


Сёньня на майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбудзецца спроба ўсталяваньня сусьветнага рэкорду. Тысячы ўкраінцаў за некалькі хвілін да наступу 2014 паспрабуюць пабіць рэкорды па колькасьці людзей, якія адначасова і ў адным месцы прасьпяваюць дзяржаўны гімн.

Пра такую ініцыятыве заявіла сьпявачка Руслана Лыжычка.

Яна папрасіла ўсіх людзей, якія прыйдуць у навагоднюю ноч на Майдан, мець з сабой ліхтарыкі ці ўключыць сьвятло ў тэлефонах падчас выкананьня гімну. Паводле словаў Русланы, дзякуючы гэтаму лягчэй палічыць людзей, якія сабраліся на Майдане.

Руслана паведаміла, што «на Майдане і вакол могуць сабрацца 138000 чалавек». Паводле яе словаў, заяўка на рэгістрацыю ў Кнізе рэкордаў Гінеса пададзеная, і ўжо атрымалі станоўчы адказ.

Старшыня рэдакцыйнай рады Нацыянальнага праекту «Кніга рэкордаў Украіны» Алег Іваненка заявіў , што на сёньня рэкорд адначасовага выкананьня гімну належыць Індыі, дзе ў траўні 2013 разам прасьпявалі 121630 чалавек. «У нас ёсьць усе шанцы перасягнуць дадзенае дасягненьне», — сказаў ён.
«Упершыню ў жыцьці ў Вас ёсьць магчымасьць сустрэць Новы год на барыкадах! „Барыкадны Новы Год“ стане найкруцейшым Новым Годам ў Вашым жыцьці» — адзначаюць арганізатары.

Да і пасьля рэкорднай спробы ў сьвяточны навагодні канцэрт на вялікай сцэне Эўрамайдану выступяць Руслана, «Танок на майдані Конго», Марія Бурмака, «Тартак», Лама, KozakSystem, Юлія Лорд, «Мандри», «Скай».

«Упершыню ў жыцьці ў Вас ёсьць магчымасьць сустрэць Новы год на барыкадах! „Барыкадны Новы Год“ стане найкруцейшым Новым Годам ў Вашым жыцьці» — адзначаюць арганізатары.

Камунальнае прадпрыемства «Кіеўскі мэтрапалітэн» працягнула працу ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на адну гадзіну да 1:00.
XS
SM
MD
LG