Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскага аўтамабіліста аштрафавалі на 2,8 млн за допіс у інтэрнэце


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандра Іванова абвінавацілі ў арганізацыі акцыі «Стоп-падатак», якая не адбылася. Рашэньнем суду яго аштрафавалі на два мільёны 800 тысячаў рублёў.

Паводле Іванова, 26 сьнежня ён разьмясьціў у інтэрнэце аб’яву аб тым, што на Савецкай плошчы ў Горадні а 18-й гадзіне зьбіраюцца аўтамабілісты, неабыякавыя да ўвядзеньня новага падатку на аўтамашыны.

На другі дзень яму патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі прыйсьці ў пастарунак. Там быў складзены пратакол паводле якога яго зьвінавацілі ў арганізацыі акцыі «Стоп-падатак». Пазьней судзьдзя вынесла рашэньне аштрафаваць Іванова на 22 базавыя велічыні.

У судзе Іваноў не прызнаў сябе вінаватым і заявіў, што разьмяшчаць у інтэрнэце аб’явы яму дае права Канстытуцыя Беларусі.

Іваноў: «Мяне гэты прысуд не напалохаў і ня спыніць. Ведаеце, я ўжо пачаў адчуваць душой гэтую несправядлівасьць, якая творыцца ў Беларусі. Гэта раней я быў да ўсяго абыякавым, а цяпер не».

Аляксандру Іванову 30 гадоў, ён займаецца рамонтам аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG