Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белавія б'е ўласныя рэкорды і запускае наўпроставы рэйс у Ніцу


28 сьнежня 2013 года колькасьць пасажыраў «Белавія» ўпершыню ў гісторыю авіякампаніі дасягнула 1,6 мільёна чалавек. Генэральны дырэктар Анатоль Гусараў зазначыў, што ў 2012 годзе паслугамі авіякампаніі скарыстаўся 1.284.201 пасажыр, што на 23,9% больш, чым за 2011 год.

Для параўнаньня: ў 2012 годзе польская кампанія LOT перавезла больш за 5,5 млн пасажыраў, нямецкая Luthansa — 65 млн, расейскі Аэрафлот — 18 млн, Чэскія авіялініі — 3,8 млн.

«Такія вынікі авіякампанія дэманструе дзякуючы пашырэньню маршрутнай сеткі — сёлета мы адкрылі рэйсы ў шэсьць новых гарадоў. Апрача таго, мы працуем над павелічэньнем частаты палётаў па ўжо наяўных напрамках. Прырост транзытных пасажыраў, якія падарожнічаюць празь Менск, таксама садзейнічае павелічэньню плыні пасажыраў. Пашыраем і мадэрнізуем флёт паветраных суднаў. Да чэмпіянату сьвету па хакеі мы плянуем атрымаць два новыя Embraer-195. У наступным годзе ўжо заплянавана адкрыцьцё рэгулярных рэйсаў у Ніцу (28 красавіка) і Краснадар (30 красавіка)», ― падзяліўся гендырэктар нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» у інтэрвію БелаПАН.
XS
SM
MD
LG