Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны літаратурны Гедройц за 2013 год


Ежы Гедройц
Ежы Гедройц

У панядзелак арганізатары абвясьцілі пачатак вылучэньня на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца за 2013 год.

Прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 году трэці год запар прысуджаюць Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Вылучаць кнігі могуць:

– выдавецтвы;
– сакратар прэміі;
– чальцы журы;
– пераможцы папярэдніх конкурсаў.

Іншыя асобы ці арганізацыі могуць падаваць прапановы ў сакратарыят.

Заяўкі прымаюцца праз сайт прэміі www.gedroyc.by. Калі няма магчымасьці падаць кнігу праз сайт, заяўку можна даслаць на адрас:

– паштовы: 220050, Мінск, п/с 218;
– электронны: gedroyc@pen-centre.by

Кнігі прымаюцца да 31 студзеня 2014 году.

Сёлета ва ўмовы прэміі ўнесеныя наступныя значныя зьмены:

– аўтар, які атрымаў галоўную прэмію (І месца), ня можа ўдзельнічаць у наступных прэміяльных сезонах;

– пэрыяд прэміі для зручнасьці журы павялічаны да паўгода.

Узнагароды:

I месца: чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»;

II месца: пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці пісьменьнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швэцыя);

ІІІ месца: творчая стыпэндыя ва Ўроцлаве (Польшча).

Склад журы будзе абвешчаны ў сярэдзіне студзеня.

Сакратар прэміі Ўладзь Лянкевіч адкажа на ўсе вашы пытаньні па тэлефоне (+375 29) 567 18 92.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG