Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: два пажыцьцёвыя выракі за забойства


 Вячаслаў Цуранаў, pressphoto.by
Вячаслаў Цуранаў, pressphoto.by

Гомельскі абласны суд 30 сьнежня пакараў пажыцьцёвым зьняволеньнем двух фігурантаў справы пра забойства мясцовага прадпрымальніка і ягонай старой маці.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, 20-гадовы дыджэй папрасіў свайго знаёмага забіць бацьку і бабулю, паабяцаўшы за гэта 15 тысяч даляраў. Замоўца спадзяваўся, што атрымае спадчыну і пасьля гэтага разьлічыцца з выканаўцам. Бацька дыджэя займаўся пракатам элітных аўтамабіляў.

Крымінальная справа была распачатая ў сьнежні 2012 году. Пра забойства прадпрымальніка і ягонай маці 1939 году нараджэньня стала вядома пасьля пажару ў іхнім доме. Ратавальнікі пры тушэньні пажару знайшлі целы двух людзей са сьлядамі гвалтоўнай сьмерці. Паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства апэратыўнікі затрымалі двух падазроных: адзін — 20-гадовы сын нябожчыка, жыхар Бранскай вобласьці, дыджэй, другі — ягоны знаёмы і аднагодак, жыхар Гомеля.

Маладыя людзі раней судзімыя не былі. Яны абвінавачваліся ў арганізацыі забойства, забойстве па найме, крадзяжы, падпале і яшчэ шэрагу злачынстваў.

Дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала пакараць абодвух пажыцьцёвым зьняволеньнем.

Выканаўца забойства цалкам прызнаў віну і актыўна супрацоўнічаў са сьледзтвам, даваў падрабязныя паказаньні.

Замоўца забойства, у сваю чаргу, на працягу ўсяго сьледзтва і ў судзе адмаўляў сваю віну, заяўляючы, што проста прасіў знаёмага «пакараць бацьку», перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG