Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг — толькі для музэю?


Мяне ня ўзрадавала зьвестка, што, паводле міністэрства культуры, «палотнішча Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь, якое рэальна выкарыстоўвалася ў 1991–1995 гады, павінна існаваць і захоўвацца як матэрыяльны рухомы аб’ект і яму можа быць прапанавана надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці».

Бо ў тым жа самым адказе арганізатарам кампаніі за наданьне сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, рэдакцыі сайта «Арт-сядзіба», падпісаным намесьнікам міністра А. Яцко, чытаем:

«гістарычныя зьвесткі аб характары і ўплыве на гістарычнае і сацыяльна-палітычнае разьвіцьцё Беларусі сьцяга Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1991-1995 гг., носяць супярэчлівы характар, і на сёньняшні дзень адсутнічаюць важкія падставы для магчымасьці наданьня гісторыка-культурнай каштоўнасьці прапанаванаму аб’екту».

Камэнтаваць апошнія фразы няма патрэбы. Падаецца, функцыянэры Мінкульту хочуць адшукаць які-небудзь аўтэнтычны сьцяг 1991-1995 гадоў вырабу, што выкарыстоўваўся ці над будынкам Дому ўраду, ці над якім заўгодна сельсаветам (альбо нават проста ляжаў у сховішчы) — яго і абвесьцяць каштоўнасьцю. Музэйнай каштоўнасьцю. Канечне, няблага, калі ў Гістарычным музэі будзе такі сьцяг. Але, напрыклад, у музэях Нямеччыны ёсьць сьцягі Трэцяга Райху, — безумоўныя музэйныя каштоўнасьці. І калі вы ў музэі парвеце такі сьцяг — вас пакараюць за псаваньне экспанату. Але калі выйдзеце пад такім жа на вуліцу — вас пакараюць больш жорстка.

Баюся, Мінкульт проста хоча пакласьці адзін з «аўтэнтычных» сьцягоў у музэй і на гэтым паставіць кропку. А АМАП па-ранейшаму будзе зьбіваць людзей за бел-чырвона-белыя сьцягі на плошчах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG