Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валгаградзе пачалася паніка


У Валгаградзе пасьля двух тэрактаў за апошнія суткі, ахвярамі якіх сталі больш за 30 чалавек, пачалася паніка.

Паводле мясцовых уладаў, у паліцыю паступаюць званкі з інфармацыяй пра нібыта новыя выбухі. Жыхары горада баяцца карыстацца грамадзкім транспартам і перасоўваюцца пешшу. Шэраг прадпрыемстваў горада ўжо вылучыў службовыя аўтобусы для дастаўкі сваіх супрацоўнікаў на працу і дадому. На прахадных ўсталёўваюцца дадатковыя рамкі з мэталяшукальнікамі.

Улады заклікаюць гараджан не паддавацца паніцы і захоўваць спакой.

Паводле розных зьвестак, ад выбуху ў тралейбусе сёньня раніцай у «гадзіну пік» загінулі ад 10 да 15 чалавек, 28 пацярпелі. Паводле вэрсіі сьледзтва, выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў салёне тралейбуса № 15 недалёка ад рынку ў Дзяржынскім раёне горада. Выбух быў такой сілы, што ад машыны засталася толькі аснова.

Заведзеная крымінальная справа па артыкулах «тэракт» і «незаконны абарот зброі».

Напярэдадні ў Валгаградзе адбыўся яшчэ адзін тэракт: бомба выбухнула ў будынку чыгуначнага вакзалу. Загінулі 17 чалавек, пацярпелі больш за 40.

Выбух у тралейбусе ў Валгаградзе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG