Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрамайданаўцы пікетавалі палацы Януковіча, Азарава і Рыбака (відэа)


Удзельнікі акцыі пратэсту ў Кіеве ўчора наведалі маёнткі прэзыдэнта Віктара Януковіча, кіраўніка ўраду Міколы Азарава, сьпікера парлямэнту Ўладзімера Рыбака і прарасейскага палітыка Віктара Мядзьведчука.

Прадстаўнікі Эўрамайдана некалькімі сотнямі аўтамабіляў і аўтобусаў прыехалі ў нядзелю зь пікетамі да рэзыдэнцыі Віктара Януковіча «Межыгор’е», а таксама да маёнткаў прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, сьпікера парлямэнта Ўладзімера Рыбака і старшыні грамадзкай арганізацыі «Ўкраінскі выбар» Віктара Мядзьведчука.

Калёна пачала рух з Эўрапейскай плошчы ў Кіеве, а першым пунктам маршруту стала сяло Новыя Пятроўцы, дзе жыве прэзыдэнт. Да рэзыдэнцыі Януковіча мітынгоўцаў не пусьцілі спэцпадраздзяленьня міліцыі «Беркут». За 300 мэтраў да брамы міліцыя перагарадзіла дарогу аўтобусамі, а байцы сталі ў шэрагі перад актывістамі. Мітынг адбыўся ў некалькіх сотнях мэтраў ад маёнтка.

«Тая колькасьць міліцыі, якая была спагнаная, сьведчыць аб тым, наколькі прэзыдэнт баіцца людзей і баіцца Майдана. Мы змаглі прайсьці першы кардон, раскідваць машыны ДАІ, адсунуць КАМАЗ і падыйсьці непасрэдна да «Межыгор’я». Мы выказалі нашыя патрабаваньні, нашую пазыцыю адносна таго, што адбываецца ў краіне. Але падкрэсьлю, што Рада аб’яднаньня «Майдан» учора прыняла рашэньне, што акцыя зьяўляецца папераджальнай«,— заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына» Андрэй Парубій.

Пасьля маёнтка прэзыдэнта актывісты паехалі да Віктара Мядзьведчука. Там таксама адбыўся кароткі мітынг. На гэты раз пікетоўцы падышлі да плота, пашкодзілі яго і размалявалі фарбай.

Далей калёна рушыла ў элітны дачны пасёлак Конча-Заспа, дзе разьмешчаны дзяржаўныя дачы прэм’ер-міністра і сьпікера парлямэнта. Там сотні актывістаў ўзялі палкі ў рукі і білі імі ў плот, выклікаючы Азарава «на размову».

Пікетоўцы пакінулі на плоце надпісы балёнчыкамі «Азарава-гэць» ды пашкодзілі частку плота. Скончылі акцыю фэервэркам.

Ніхто з жыхароў дамоў да актывістаў ня выйшаў.
XS
SM
MD
LG