Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ўчарашняга тэракту на вакзале сёньня раніцай ў Валгаградзе падарвалі тралейбус. У выніку новага тэракту 10 загіблых і 10 параненых.

У Валгаградзе 30 сьнежня адбылася яшчэ адна трагедыя. Паводле інфармацыі апэратыўных службаў, узарваны тралейбус. Паведамляецца аб 10 загінуўшых і 10 параненых.

Напярэдадні ў выніку выбуху бомбы на чыгуначным вакзале Валгаграда, у 12 гадзін 45 хвілін, за паўгадзіны да прыбыцьця цягніка № 553Э Масква — Валгаград, загінулі не меней за 16 чалавек, і гэтая колькасьць можа ўзрасьці. Каля 40 чалавек атрымалі раненьні. Інфармацыя пра тое, што выбух зьдзейсьніла жанчына-сьмяротніца, пазьней была аспрэчаная — тэракт, напэўна, зладзіў мужчына на прозьвішча Паўлаў альбо яны ўдваіх.

У Валгаградзе ўведзены найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі, «жоўты». З 1 па 3 студзеня ў горадзе — дні жалобы , заявіў губэрнатар Валгаградзкай вобласьці Сяргей Бажэнаў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Расеі Ўладзімер Маркін, паводле ўдакладненых зьвестак, у выніку нядзельнага тэракту загінулі 16 чалавек, ня лічачы тэрарыста. Дзевяць загінулых апазнаныя. Пацярпелі каля 50 чалавек, у тым ліку дзевяцігадовае дзіця. Паводле інфармацыі мэдыцынскіх службаў Валгаграда, 37 зь іх шпіталізаваныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG