Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы і ўкраінцы правялі акцыю ў цэнтры Прагі


Акцыя ў Празе 25 сьнежня 2014
Акцыя ў Празе 25 сьнежня 2014
25 сьнежня ў цэнтры Прагі адбылася супольная акцыя ўкраінцаў і беларусаў у падтрымку ўдзельнікаў Эўрамайдану ў Кіеве і кіраўніка апазыцыйных пратэстаў у Харкаве Дмытра Піліпца, на якога невядомыя зьдзейсьнілі напад.

Прадстаўнікі ўкраінскай суполкі «Свае», актывісты праскага «Эўрамайдану» і сябры беларускай дыяспары правялі пікет на Вацлаўскай плошчы каля Нацыянальнага музэю.



Беларускія ўдзельнікі трымалі плякаты па-беларуску «Вы павінны перамагчы!», «Беларусі патрэбны ваш прыклад», «Змагайся за сваіх» і іншыя


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG