Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан патрабуе адстаўкі ўраду, роспуску «Беркуту», перамоваў і люстрацыі


На Народным вечы на майдане Незалежнасьці ў Кіеве прынялі маніфэст з кароткатэрміновымі і доўгатэрміновымі задачамі на будучыню. Тэкст маніфэсту абвясьціў дэпутат фракцыі «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў, пасьля чаго Майдан прагаласаваў за гэтую ініцыятыву ўзьняцьцем рук.

Сярод галоўных патрабаваньняў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Майдану» — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх арыштаваных актывістаў, спыненьне рэпрэсіяў супраць іх і пагрозаў; адстаўка і прыцягненьне да адказнасьці ўсіх датычных да разгону мірных мітынгаў.

Турчынаў адзначыў, што пакараньне павінны несьці ня толькі выканаўцы, але і самі замоўнікі, у тым ліку міністар унутраных справаў Віталь Захарчанка.

Акрамя таго, мітынгоўцы падтрымалі ліквідацыю спэцаддзелу Міністэрства ўнутраных справаў «Беркут» і забарону на прыцягненьне вайскоўцаў Унутраных войскаў МУС да разгону мітынгаў.

«Мы патрабуем адстаўкі прэм’ер-міністра Мікалая Азарава і фармаваньне новай праэўрапейскай большасьці ў парлямэнце», — зачытаў Турчынаў тэкст маніфэсту, дадаўшы, што пасьля адстаўкі цяперашняга ўраду прапануецца стварыць тэхнічны ўрад.
Акрамя таго, мітынгоўцы падтрымалі ліквідацыю спэцаддзелу Міністэрства ўнутраных справаў «Беркут» і забарону на прыцягненьне вайскоўцаў Унутраных войскаў МУС да разгону мітынгаў.

Акрамя таго, Турчынаў ўспомніў аб стварэньні дэлегацыі, якая будзе мець паўнамоцтвы Майдану для правядзеньня перамоваў з уладамі па ўрэгуляваньні сытуацыі ў краіне. «Мы патрабуем рэальных перамоваў паміж уладай і Майданам для фармаваньня пакетаў рашэньняў, якія дапамаглі б знайсьці выйсьце з палітычнага крызісу і стварыць асновы для далейшай нармалізацыі сытуацыі ў краіне», — заявіў Турчынаў.

У маніфэсьце таксама адзначаецца задача падрыхтаваць зьмены ў Канстытуцыю Украіны, якія абмежавалі б паўнамоцтвы прэзыдэнта, а таксама дамагацца ўвядзеньня пэрсанальных санкцыяў супраць «прадстаўнікоў рэжыму Януковіча».

У доўгатэрміновай пэрспэктыве ўдзельнікі Майдану бачаць стварэньне дэмакратычнай дзяржавы, дэцэнтралізацыю ўлады, люстрацыю судзьдзяў , скарачэньне колькасьці праваахоўных органаў і пракурораў, а таксама правядзеньне шэрагу рэформаў у розных сфэрах.

Удзельнікі акцыі таксама пагадзіліся зь неабходнасьцю не дапусьціць «зьнешнепалітычнага бартэру стратэгічных інтарэсаў Украіны на тактычныя эканамічныя бонусы з боку Расеі» і перадухіліць уступ Украіны ў Мытны і Эўразійскі зьвязы.
На завяршэньне веча апазыцыя заклікала грамадзянаў Украіны сабрацца на Майдане вечарам 31 сьнежня і разам сустрэць Новы год.

Аднак, паводле словаў Турчынава, неабходна таксама дамагчыся падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам, у якое ўваходзяць паглыбленьне зоны свабоднага гандлю, а таксама ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу для ўкраінскіх грамадзянаў.

На завяршэньне веча апазыцыя заклікала грамадзянаў Украіны сабрацца на Майдане вечарам 31 сьнежня і разам сустрэць Новы год.
XS
SM
MD
LG