Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Філарэт: Найбольшая пагроза для Ўкраіны — Мытны зьвяз


Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэ

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэ

Расея мае імпэрыялістычныя намеры і хоча зноў далучыць да сябе Украіну, Беларусь, Малдову, Казахстан, Арменію. Пра гэта «Украінскаму тыдню» заявіў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт.

«Што дае нам Эўропа? Найерш яна захоўвае ўкраінскую дзяржаўнасьць. Усе краіны, якія ўваходзяць у ЭЗ, зьяўляюцца незалежнымі. Украіна, калі будзе ў Эўрапейскім зьвязе, захавае свае дзяржаўнасьць і сувэрэнітэт. Калі ж ўступіць у Мытны зьвяз, у эўразійскай прасторы, страціць іх. Расея мае імпэрыялістычныя намеры, хоча зноў далучыць да сябе Украіну, Беларусь, Малдову, Казахстан, Арменію, стварыць імпэрыю. Ўкраінцы туды ня хочуць», — растлумачыў Філарэт.

Паводле яго словаў, гэта ня значыць, што ўкраінцы зьяўляюцца ворагамі Расеі.

«Зь ёй нас многае аб’ядноўвае, але мы жадаем быць самастойнымі, незалежнымі і далучаемся да лепшага, а не да горшага», — сказаў Філарэт.

У 2014 годзе, на думку кіраўніка УПЦ КП, найбольшай небясьпекай для Ўкраіны зьяўляецца ўваходжаньне ў Мытны зьвяз.

«Якім чынам гэтага не дапусьціць? Народ, які стаіць сёньня на Майдане, так і павінен стаяць да канца. Ён пераможа. Калі грамадзтва чагосьці ня хоча, яго сілай доўга не ўтрымаеш. Гэта ня значыць, што сярод ўкраінцаў няма тых, хто хоча аб’яднацца з Расеяй. Аднак Украіна ў цэлым, ня толькі яе Захад, але і Ўсход, хоча ў Эўропу. Таму мы пераможам», — заявіў Філарэт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG