Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе зьбіцьця Чарнавол затрыманыя ўжо чацьвёра


Зьбітая Тацяна Чарнавол

Зьбітая Тацяна Чарнавол

Пячэрскі раённы суд Кіева арыштаваў на два месяцы чатырох падазраваных у датычнасьці да зьбіцьця журналісткі Тацяны Чарнавол.

Па рашэньні суду Аляксандар Храмцоў, Аляксандар Катэнка, Сяргей Катэнка і Андрэй Насікоўскі арыштаваныя да 23 лютага.

Учора быў затрыманы пяты падазраваны ў зьбіцьці журналісткі. Яго імя не паведамляецца, ён пакуль ня ўзяты пад варту.

Напад на Тацяну Чарнавол адбылося ў ноч на сераду, калі яна ехала ў сваім аўтамабілі па Барыспальскай трасе. Невядомыя заблякавалі яе аўтамабіль, пасьля чаго выцягнулі з машыны і жорстка зьбілі. Чарнавол была шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаньнямі цела і шматлікімі гематомамі.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб хуліганстве і нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Тацяна Чарнавол займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі. Яна апублікавала шэраг матэрыялаў аб карупцыі сярод высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў у атачэньні прэзыдэнта Януковіча. Акрамя таго, Чарнавол актыўна ўдзельнічала ў акцыях прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG