Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15-гадовы школьнік з Гомля кіруе беларускай суполкай «уКантакце» папы Францішка


Здымак з суполкі Папы Францішка

Здымак з суполкі Папы Францішка

Міхась Дзегцярэнка — 15-гадовы школьнік з Гомля, які называе сябе чалавекам з Палесься і прадаўжальнікам перапыненай сямейнай традыцыі гомельскіх каталікоў

«Паштоўка ад папы Францішка» — так называецца калядная віншавальная акцыя, якую праводзіць гомельскі школьнік Міхась Дзегцярэнка з аднадумцамі. Разам яны стварылі ў сацыяльных сетках старонку папы Францішка і мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча па-беларуску.

Міхась Дзегцярэнка — 15-гадовы школьнік з Гомля, які называе сябе чалавекам з Палесься і прадаўжальнікам перапыненай сямейнай традыцыі гомельскіх каталікоў:

Міхась Дзегцярэнка

Міхась Дзегцярэнка

«Усе мае родныя з Палесься — мы людзі з Палесься, як кажуць. Калі я нарадзіўся, то мае бацькі доўга — году паўтара — думалі, дзе мяне пахрысьціць: у праваслаўі, ва ўніяцтве ці ў каталіцтве. Выбралі каталіцтва, бо шмат нашых знаёмых, сяброў былі каталікамі. Мая бабуля таксама каталічка, таму яна была толькі «за».

Некалькі гадоў Міхась актыўна займаецца сацыяльнымі сеткамі. Гэтак узьнікла ідэя стварыць у сеціве беларускія старонкі, прысьвечаныя каталіцкім герархам: папу Францішку, мітрапаліту Кандрусевічу і каталіцкі інтэрнэт-партал «У касьцёле»:

«Прыйшла такая думка: а чаму б не стварыць інфармацыйны рэсурс? Бо ў нас людзі ў касьцёле мала ведалі, да прыкладу, пра тое, што кожную сераду папа Францішак праводзіць агульную аўдыенцыю, а кожную нядзелю мае малітву «Анёл Панскі». Гэткім чынам мы хацелі пашырыць сьветапогляд людзей, каб яны ведалі што такое ўсясьветны касьцёл. Першая старонка была прысьвечаная папу Францішку, а затым — нашаму мітрапаліту Менска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу, які ёсьць першай асобай у беларускім каталіцкім касьцёле. Ну і, каб злучыць усё гэта разам таксама стварылі такі партал, які назвалі «У касьцёле».
Некалькі гадоў Міхась актыўна займаецца сацыяльнымі сеткамі. Гэтак узьнікла ідэя стварыць у сеціве беларускія старонкі, прысьвечаныя каталіцкім герархам: папу Францішку, мітрапаліту Кандрусевічу і каталіцкі інтэрнэт-партал «У касьцёле»

Міхась кажа, што распачынаў сваю працу зь некалькімі аднадумцамі зь пераліку парафіяльных сяброў у Гомлі. Але зараз ягоная журналісцкая суполка пераўтварылася ў віртуальную рэдакцыю, якая налічвае некалькі чалавек у розных гарадах Беларусі:

«Напачатку было вельмі цяжка, бо матэрыялаў было няшмат, і яны былі на розных мовах: на ангельскай, на італьянскай, на польскай. Таму даводзілася шмат перакладаць зь іншых моваў, і ў нас гэта няблага атрымоўвалася. Нам таксама дапамаглі, да прыкладу, нядаўна нам дазволіла карыстацца сваімі матэрыяламі Ватыканскае радыё, інтэрнэт-партал каталіцкага касьцёлу. Таму матэрыялаў цяпер шмат і сталых рэдактараў ужо пяць чалавек: з Баранавічаў, з Горадні, ёсьць людзі зь Віцебшчыны. Дапамагаюць людзі, якім гэта падабаецца — такія журналісты-пачаткоўцы. Вось так і складзеная нашая невялічкая рэдакцыя».

Зараз Міхась Дзегцярэнка разам са сваімі сябрамі праводзіць віншавальную калядную акцыю сярод вернікаў і падпісантаў. Ён кажа, што самай вялікай узнагародай за гэтую дзейнасьць для яго асабіста і ягонай рэдакцыі стала бы знаёмства са старонкамі у сацыяльных сетках мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ці нават папы Францішка:
Таксама наш дызайнэр склаў каляндар на наступны год, у якім ёсьць партрэт і папы Францішка, і мітрапаліта Кандрусевіча, і нунцыя Гуджэроці — гэта такі мікс, падарунак нашым падпісантам.
«Зараз па каталіцкай Беларусі ідзе акцыя «Паштоўка ад папы Францішка». Мы рассылаем электронную калядную паштоўку: партрэт папы Францішка, ягоны асабісты герб, подпіс і ўрывак з Эвангельля паводле Яна. Таксама Ватыканскае радыё даслала нам афіцыйны варыянт каляднага віншаваньня на лацінскай мове, а мы яго пераклалі. Таксама наш дызайнэр склаў каляндар на наступны год, у якім ёсьць партрэт і папы Францішка, і мітрапаліта Кандрусевіча, і нунцыя Гуджэроці — гэта такі мікс, падарунак нашым падпісантам.

Вядома, было б вельмі добра, каб нашая рэдакцыя пашырылася, каб пра нашую працу даведаўся сам мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, а магчыма нават нехта і ў Ватыкане, каб нам, магчыма, нехта напісаў — для нас гэта быў бы самы вялікі гонар і пашана, нешта завоблачнае. І зьвяртаючыся да віншаваньняў, хацеў бы пажадаць вам і вашаму радыё, усім каталікам Беларусі радасьці, шчасьця, бласлаўленьня Божага дзіцяці ў гэтыя сьвяточныя дні. І невялічкі подпіс: «Ад рэдакцыі беларускамоўнага каталіцкага парталу «У касьцёле».
XS
SM
MD
LG