Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пасьпяхова правяла выпрабаваньні ракетна-ядзернай зброі


Вучэбна-баявы пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя», 19 красавіка 2009 г.
Вучэбна-баявы пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя», 19 красавіка 2009 г.

У Расеі ў пятніцу зроблены выпрабавальны пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя». Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» прадстаўнік прэс-службы і інфармацыі па ракетных войсках.

Паводле яго словаў, вучэбная баявая частка ракеты зьнішчыла ўмоўную цэль на палігоне ў Казахстане.

Прадстаўнік ракетных войскаў заявіў, што мэтай пуску было выпрабаваньне пэрспэктыўнага баявога забесьпячэньня міжкантынэнтальных балістычных ракетаў. Паведамляецца, што гэта ўжо пяты пасьпяховы пуск расейскіх стратэгічных ракетаў за апошнія месяцы.

Папярэдні выпрабавальны пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя» вырабляўся з палігону «Капусьцін Яр» у Астраханскай вобласьці 10 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG