Цяпер вобразы Шэрлака Холмса і іншых пэрсанажаў твораў Артура Конан Дойла могуць быць выкарыстаныя аўтарамі іншых мастацкіх твораў бяз згоды нашчадкаў.
Пастанова суду тычыцца 50 твораў пісьменьніка, выдадзеных да 1 студзеня 1923 года. 10 твораў пра Шэрлака Холмса, выдадзеных пасьля гэтай даты, па-ранейшаму абароненыя аўтарскімі правамі.
Прымаючы гэтае рашэньне, суд задаволіў пазоў аўтара кнігі пра Шэрлака Холмса амэрыканскага пісьменьніка Лэсьлі Клінгера, які сьцьвярджаў, што спадчыньнікі Конан Дойла патрабавалі ад яго грашовых кампэнсацыяў. Пры гэтым Клінгер адзначаў, што напісаныя да 1923 працы зьяўляюцца грамадзкім набыткам ў адпаведнасьці з амэрыканскімі законамі аб аўтарскіх правах. Паводле гэтых законаў, аўтарскія правы захоўваюцца на працягу 95 гадоў пасьля стварэньня твору або на працягу 70 пасьля сьмерці аўтара.