Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сьнежня: дзень памяці Аляксандра Цьвікевіча


30 сьнежня створаны СССР

30 сьнежня створаны СССР

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – у офісе АГП прэсавая канфэрэнцыя кампаніі «За справядлівыя выбары», якая прысьвечаная вынікам фармаваньня тэрытарыяльных камісіяў на выбарах у мясцовыя саветы. Пачатак а 12-ай.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1667 – быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.

1842 – у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край».

1922 – Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дагавор аб утварэньні СССР.

1966 – улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».

1990 – пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».

1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.

2004 – Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і пасла, засудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя кампутары.

У гэты дзень нарадзіліся:

1865 – Рэдзьярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1904 – Зэлік Аксельрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

У гэты дзень памерлі:

1937 – у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста, міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР.

1957 – Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны дзяяч, пасол на Сэйм Другой Рэчы Паспалітай (1925-1928).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«I ня будзем чакаць ласкi пана Варшаўскага i камунiста Маскоўскага. Нават у змрочныя часы, калi па беларускай нiве прайшоў першы плуг нацыянальнага руху, арыентацыi не было. I цяпер яе ня будзе. Мы аб’яднаемся вакол аднаго лёзунга: свабодная i незалежная Беларусь»

Аляксандар Цьвікевіч, 1921 год

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG