Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стоп-падатак-2» у Магілёве: пратэставаў адзін аўтамабіль


Пратэстнае аўто

Пратэстнае аўто

У Магілёве наважыліся на пратэст супраць транспартнага падатку толькі двое грамадзянаў на адным аўтамабілі.

На невялікай хуткасьці з уключанай аварыйкай яны аб’ехалі некалькі разоў будынак аблвыканкаму па праспэкце Міру і вуліцы Першамайскай.

Сьмельчакоў супрацоўнікі ДАІ адзін раз спынілі, але хутка адпусьцілі і нават не правяралі дакумэнтаў.

Да журналістаў была прыцягнутая асаблівая ўвага міліцыянтаў, якія праверылі ў журналістаў дакумэнты ды пацікавіліся, чаму яны знаходзяцца ля праезнай часткі. Адзін з міліцыянтаў вёў апэратыўныя відэаздымкі.

Параўнальна зь першай акцыяй «Стоп-падатак» супрацоўнікаў ДАІ на цэнтральных магістралях Магілёва было меней. У першай акцыі дэманстравалі пратэст дзьве машыны. Паводле кіроўцаў, іх было каля пяці.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG