Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будучыня Беларусі – у жаночых руках. Эфір з Ганнай Соўсь ад 20-й


Сёньня ў праграме:

Падсумаваньне акцыі Стоп-падатак супраць транспартнага збору з уладальнікаў аўтамабіляў.

Што праваабаронцы могуць зьмяніць у беларускай турэмнай сыстэме? Пра гэта пагаворым з Аленай Красоўскай-Касьпяровіч, намесьніцай старшыні арганізацыі «Плятформа», якая сёньня прадставіла маніторынг сытуацыі ў беларускіх турмах у 2013 годзе.

Як праходзяць навагоднія «карпаратывы» ў Беларусі? Дасьледаваньне Свабоды.

А ў «Сталкерах Свабоды» – маці палітвязьня Валянціна Аліневіч, якая перакананая, што будучыня Беларусі – у жаночых руках.

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG