Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзных актывістаў асудзілі за ўлёткі «Стоп-кантракт»


Суд Маскоўскага раёну

Суд Маскоўскага раёну

Суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў прэсавага сакратара прафсаюзу РЭП Мікалая Герасіменку на двое сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Актывіст Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Еўдакімчык атрымаў штраф у памеры 15 базавых велічынь.

Мікалая Герасіменку і Аляксандра Еўдакімчыка ўчора затрымалі з пакетамі, у якіх былі аркушы з прафсаюзнай інфармацыяй пад загалоўкам «Стоп-кантракт».

Супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на іх пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні — непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і незаконным распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі — і адвялі ў суд Маскоўскага раёну Менску, паведамляе Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

Генадзь Фядыніч, кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП, паведаміў Радыё Свабода, што акцыя «Стоп Кантракт» пачалася на мінулым тыдні і будзе працягвацца ў 2014-м годзе.

Асноўная мэта — дамагчыся скасаваньне прэзыдэнцкага дэкрэту, які ўвёў кантрактную сыстэму.

Фядыніч кажа, што акцыі ў межах «Стоп Кантракту» заплянаваныя ў 25 гарадах Беларусі.
XS
SM
MD
LG