Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэйруце магутны выбух з ахвярамі


Выбух у цэнтры Бэйруту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00

Выбух у цэнтры Бэйруту

У сталіцы Лібану Бэйруце ў пятніцу адбыўся моцны выбух. Ёсьць загінулыя і параненыя, аднак іх дакладная колькасьць не паведамляецца. Паводле інфармацыйных агенцтваў, сярод загінулых былы міністар фінансаў краіны Махамэд Шат.

Паведамляецца, што выбух быў чутны ва ўсіх частках гораду. Над дзелавым раёнам гораду паблізу гатэля «Фінікія» ўтварылася чорная хмара.

Машыны «хуткай дапамогі», якія прыбываюць да месца здарэньня, забіраюць параненых.

Грамадзянская вайна ў Сырыі абвастрыла супярэчнасьці паміж абшчынамі ў суседнім Лібане. Баевікі-суніты з Лібану часта ўступаюць у шэрагі сырыйскіх паўстанцаў. Шыіцкі рух «Хэзбала», са свайго боку, падтрымлівае прэзыдэнта Башара Асада, які паходзіць з абшчыны алавітаў — адасобленага адгалінаваньня ісламу шыіцкага кшталту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG