Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 спосабаў пазбавіцца ад дрэнных звычак у новым годзе


Што можа быць лепей, чым пачаць Новы год са сьвежым поглядам на жыцьцё? Амэрыканскія навукоўцы склалі сьпіс задачаў, якія варта дасягнуць.

1. Зьмяніце погляд на сваё здароўе

Замест стаўленьня «ўсё альбо нічога» — паглядзіце на здароўе ў працяглай пэрспэктыве. Кожнае ваша рашэньне набліжае альбо да паляпшэньня здароўя або да дрэннага стану здароўя. Напрыклад, газіроўка рухае вас у няправільным кірунку, у той час як шклянка вады — у слушным. Робячы невялікія, пазытыўныя рашэньні, можна рухацца ўсё бліжэй і бліжэй да моцнага здароўя.

2. Інтэгруйце практыкаваньні

Большасьць людзей робяць практыкаваньні, калі знойдуць на гэта час. Але значна прасьцей, калі вы знойдзеце спосабы ўключыць практыкаваньні ў вашае паўсядзённае жыцьцё. Падняцца па лесьвіцы на трэці паверх займае ўсяго на хвіліну даўжэй, чым чакаць ліфта. Калі мы будзем актыўнымі на працягу дня, то можам дазволіць сабе прапусьціць трэніроўку.

3. Не захапляйцеся дыетамі

Гэта выдатна паставіць мэту — скінуць вагу, але лепей засяродзіць свае намаганьні на здаровым харчаваньні. І гэта ня значыць, што дыеты няслушныя. Пазьбяганьне лішніх калёрый і ўжываньне здаровых тлушчаў ёсьць крокам у слушным кірунку па зьніжэньні вагі.

4 . Калі ласка, вярніцеся на кухню

Вы заўважылі, што кухні становяцца ўсё больш прыгожымі, але ўсё менш і менш людзей на самой справе імі карыстаюцца? Калі вы самі гатуеце, то лепей кантралюеце якасьць вашых страў. Гатуйце ежу са сьвежых прадуктаў. Такім чынам вы зэканоміце калёрыі і грошы, і вы будзеце больш здаровым.

5. «Адключайцеся» штодня

Дзякуючы сучаснай электроніцы, мы «ўключаныя» 24 гадзіны на суткі. Усё болей дасьледаваньняў сьведчаць пра тое, што перагрузка інфармацыяй можа павялічыць рызыку дэпрэсіі, сацыяльнай трывожнасьці і нават алергіі. Правядзіце гадзіну, 10 гадзін або цэлы дзень без мабільнага тэлефона, кампутара ці гульні. Што адбудзецца, калі хтосьці ня можа зьвязацца з вамі? Няўжо вы ня зможаце скантактавацца ў любы іншы момант?

6. Пазбаўцеся беспарадку

Яшчэ адным спосабам зьніжэньня ўзроўню стрэсу і паляпшэньня настрою зьяўляецца прыборка ў вашым доме. Жыцьцё ў бязладзьдзі падрывае вашу энэргію. Пазбаўцеся беспарадку, і гэта надасьць вашаму жыцьцю больш пазытыўнай энэргіі.

7. Трымайце фінансавыя справы ў парадку

Цяпер няма часу на тое, каб скласьці плян, як болей ашчаджаць і меней выдаткоўваць. Стварыце надзвычайны фонд, скарачаючы свае расходы на працягу ўсяго года. Марнуйце менш, чым зарабляеце. Калі вы робіце гэта пастаянна, вы аўтаматычна і пасьлядоўна ашчаджаеце грошы. Спрабуйце не выдаткоўваць хаця б 10% таго, што вы зарабляеце, калі вы старэйшыя за 35 гадоў. Калі вы ня можаце зьберагчы 10 % , пачніце з 5% і пабачыце, што скарбонка пачынае расьці.

8. Будзьце шчодрымі

Мала што так лёгка і хутка дае імгненнае задавальненьне, як ахвяраваньне часу або грошай для людзей, якія маюць у гэтым патрэбу. Падарыце 1% ад вашага даходу на дабрачыннасьць, вазьміце ўдзел у валянтэрскіх праграмах. Калі вы раскрыеце свой патэнцыял шчодрасьці, ваша жыцьцё стане лепшым.
XS
SM
MD
LG