Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саюзнага» чыноўніка злавілі на вымагальніцтве


Чыноўніка сакратарыяту Парлямэнцкага сходу Саюзу Расеі і Беларусі затрымалі па падазрэньні ў вымагальніцтве.

Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода прэсавы сакратар Андрэй Шахурскі, затрыманы — начальнік галоўнай управы сакратарыяту Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі Ігар Картузаў. З Картузавым праводзяць дасьледчыя дзеяньні, удакладніў прэс-сакратар.

«Ён падазраецца ў вымагальніцтве ў прадстаўнікоў фірмаў-падрадчыкаў незаконнага грашовага ўзнагароджаньня за штомесячнае зацьвярджэньне актаў выкананых працаў, а таксама за падаўжэньне кантрактаў на год», перадае Інтэрфакс.

Свой подпіс чыноўнікі ацэньваў у 500 тысяч — 1 мільён расейскіх рублёў (гэта каля 15-30 тысяч даляраў).
XS
SM
MD
LG