Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ пагражае эвакуацыяй удзельнікам акцыі «Стоп-падатак»


Акцыя 20 сьнежня

Акцыя 20 сьнежня

Менская міліцыя папярэдзіла кіроўцаў, якія плянуюць узяць удзел у чарговай акцыі «Стоп-падатак» 27 сьнежня.

Супрацоўнікі ДАІ абяцаюць ўзмацніць кантроль за захаваньнем правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў.

«У зьвязку з заклікамі ў сетцы Інтэрнэт, магчымыя незаконныя дзеяньні кіроўцаў па блякаваньні руху транспарту, будуць спыняцца, вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасьці, у тым ліку з выкарыстаньнем мер прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў», — паведамляецца на сайце менскай міліцыі.

Нягледзячы на жорсткія санкцыі з боку праваахоўных органаў і судовых інстанцый, аўтааматары зьбіраюцца на паўторную акцыю «Стоп-падатак». Як паведамляецца ў суполцы «Стоп-падатак-2» у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце», чарговы масавы выезд на цэтральныя праспэкты гарадоў прызначаны на 18-ю гадзіну 27 сьнежня.

Першая акцыя супраць рашэньня ўладаў спаганяць з кіроўцаў так званы транспартны падатак адбылася 20 сьнежня. Падатак плянуецца ўвесьці з 1 студзеня 2014 года.

ДАІ пагражае ўдзельнікам акцыі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьцю.

Менская міліцыя таксама папярэдзіла, што матэрыялы адносна кіроўцаў, якія бралі ўдзел у акцыі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску 20 сьнежня, «цяпер абагульняюцца, пасьля чаго будуць перададзеныя ў пракуратуру для прававой ацэнкі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG