Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яваровы людзі» віншуюць з калядамі


Фольк-гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавалі відэапаштоўкай усіх суайчыньнікаў з Калядамі і Новым годам.

У гурце «Яваровы людзі» бяруць удзел беларусы, якія жывуць у Канадзе. Гурт створаны ў 2001 годзе. Яго рэпэртуар складаюць народныя песьні з розных рэгіёнаў Беларусі.

Кіруе ім грамадзкая дзяячка Віялета Кавалёва. Сьпеўны гурт мае некалькі альбомаў, сярод якіх «Іскарка-прыгаўка» (2004 год), «Вырай» (2010 год).


XS
SM
MD
LG