Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія экспэрты, якія праводзілі экспэртызу эксгумаваных парэшткаў Ясіра Арафата, лічаць, што ён памёр сваёй сьмерцю, і выключаюць магчымасьць яго атручваньня палёніем.

Кіраўнік Фэдэральнага мэдыка-біялягічнага агенцтва Расеі Ўладзімер Уйба паведаміў, што ад палестынскай боку не паступала запыту на правядзеньне паўторнай экспэртызы. Паводле яго, францускія спэцыялісты пацьвердзілі высновы аб тым, што Арафат памёр не ад радыяцыйнага ўзьдзеяньня. Уйба таксама адзначыў , што з вынікамі экспэртызы пагадзіліся і швэйцарскія спэцыялісты, якія два месяцы таму заявілі, што ва ўзорах біялягічных тканак Арафата было знойдзена высокае ўтрыманьне палёнія.

Ясір Арафат памёр 11 лістапада 2004 у прыгарадзе Парыжу ва ўзросьце 75 гадоў. Паводле афіцыйнай вэрсіі францускіх лекараў, прычынай яго сьмерці стаў інсульт.

Многія палестынцы лічаць, што Ясір Арафат быў атручаны і што за гэтым стаіць Ізраіль. Ізраільскія ўлады абвінавачаньні абвяргаюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG