Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Браты-мусульмане» прызнаныя ў Эгіпце тэрарыстамі


Тэракт у Эль-Мансуры
Тэракт у Эль-Мансуры
Урад Эгіпту абвясьціў рух «Браты-мусульмане» тэрарыстычнай арганізацыяй. Заяву кабінэта міністраў агучыў міністар вышэйшай адукацыі Хасам Эйса.

Эгіпэцкія ўлады абвінавачваюць ісламісцкі рух у датычнасьці да шэрагу тэрактаў, у тым ліку да выбуху каля паліцэйскага ўчастка ў горадзе Эль- Мансура ў аўторак, у выніку чаго загінулі 16 чалавек, больш за сто атрымалі раненьні. Празь некалькі гадзін пасьля нападу тэрарыстычнай арганізацыяй «Братоў-мусульман» назваў прэм’ер-міністар Хазэм эль-Беблаві.

«Браты-мусульмане» адпрэчваюць абвінавачваньні і рэзка асудзілі выбух у Эль-Мансуры.

Раней у сераду адказнасьць за напад узяла на сябе радыкальная групоўка «Ансар Бейт аль-Макдзіс», зьвязаная з «Аль-Кайдай». На сайце ваеўнікоў паведамляецца нават імя сьмяротніка, які зьдзейсьніў выбух.

Пасьля адхіленьня ваеннымі ад улады ў ліпені прэзыдэнта Мухамэда Мурсі і забароны «Братоў-мусульман», адным зь лідэраў якіх ён быў, больш за дзьве тысячы ісламісцкіх актывістаў апынуліся пад арыштам.

Улады абвінавачвалі іх у падбухторваньні да гвалту і масавых беспарадкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG