Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стане БПЦ меней беларускай пры мітрапаліту Паўлу?


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прагназуе, што пры мітрапаліту Паўлу «менш беларушчыны ня стане».

Новапрызначаны кіраўнік БПЦ «кіраваў царквой у Аўстрыі і ЗША. Там была сытуацыя, падобная да беларускай — шматканфэсійнасьць, эўрапейская мэнтальнасьць вернікаў і часткі царкоўнага атачэньня».

«Я не прагназаваў бы, што царкву цяпер брутальна будуць выкарыстоўваць, каб праводзіць шавіністычную расейскую палітыку. Пасьля расколу ва Ўкраіне і ў Эстоніі палітыка Масквы зрабілася больш асьцярожнай», — кажа Рымашэўскі.

«Гэта такая прыкмета аўтарытарнага грамадзтва — думаць, што ўсё зьменіцца з прыходам новага кіраўніка. Як у царкве, так і ў грамадзтве шмат што залежыць ад грамадзян і ўласна сьвятароў. Бяда ў тым, што ў грамадзтве не хапае патрыятызму, а ня ў тым, што мяняецца кіраўнік царквы», — перакананы палітык.

«У праваслаўнай царкве шмат шчырых патрыётаў. За часы пасьлясавецкага існаваньня царква сапраўды стала беларускай. Філарэт зрабіў для станаўленьня БПЦ больш, чым мог бы зрабіць любы беларус на ягоным месцы. Ён ставіў на біскупаў маладых беларускіх сьвятароў, пачаліся набажэнствы па-беларуску, а таксама пераклады. Царква рухаецца ў бок беларускасьці больш, чым усё грамадзтва», — лічыць Віталь Рымашэўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG