Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павал: «Быць замест мітрапаліта Філарэта вельмі адказна»


Мітрапаліт Павал

Мітрапаліт Павал

Новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы пракамэнтаваў сваё прызначэньне на гэтую пасаду сынодам Расейскай праваслаўнай царквы.

25 сьнежня ў эфіры праграмы «24 гадзіны» тэлеканала СТВ новы Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал заявіў:

«Для мяне гэта вельмі вялікі гонар. А з другога боку — вялікая адказнасьць. Я зь нейкім унутраным духоўным трапятаньнем успрымаю гэтую навіну, таму што быць дыяцэзыяльным архірэем і патрыяршым экзархам у Беларусі пасьля мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта... Я ведаю, як яго любяць у Беларусі. Пасьля такога масьцітага герарха Расейскай праваслаўнай царквы быць замест яго — гэта вельмі і вельмі трапятліва і вельмі адказна».

Новага мітрапаліта Менскага і Слуцкага Сьвяты сынод РПЦ прызначыў 25 сьнежня. Ім стаў мітрапаліт Разанскі і Міхайлоўскі Павал (Георгій Панамароў). Ён нарадзіўся 19 лютага 1952 году ў Карагандзе, у сям’і рабочых.

У 1976 годзе скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1980-м — Маскоўскую духоўную акадэмію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG