Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку Эўрамайдану жорстка зьбілі невядомыя


Зьбітая Тацяна Чарнавол
Зьбітая Тацяна Чарнавол
Пад Кіевам мінулай ноччу невядомыя зьбілі журналістку і грамадзкую актывістку Тацяну Чарнавол. Інцыдэнт адбыўся каля поўначы, калі жанчына ехала са сталіцы да бацькоў, якія пражываюць у Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласьці.

Актывістку Эўрамайдану білі адразу некалькі чалавек. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода са спасылкай на словы самой пацярпелай, заявіў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Віталь Ярэма.

«Чарнавол змагла растлумачыць, што каля 12 гадзін ночы яна на сваім аўтамабілі пакінула Майдан, і калі рухалася ў напрамку вёскі, дзе пражываюць яе бацькі, то заўважыла, што яе перасьледуе аўтамабіль. Калі яна зрабіла некалькі манэўраў, каб адарвацца ад яго, у яе нічога не атрымалася, потым гэты аўтамабіль прыціснуў яе да ўзбочыны. Выбілі шкло, калі яна спрабавала ўцячы, яе дагналі некалькі чалавек і нанесьлі ёй цялесныя пашкоджаньні», — паведаміў Віталь Ярэма.

Цяпер пацярпелую перавезьлі ў Кіеў, інфармацыю пра месца лекаваньня не выдаюць. Як сказаў Віталь Ярэма, з мэтай бясьпекі, таму што «ў цяперашні час пад пагрозай знаходзіцца яе жыцьцё і здароўе».



Былы кіраўнік сталічнай міліцыі таксама адзначыў, што напярэдадні Тацяна Чарнавол наведвала месца жыхарства генэральнага пракурора Пшонкі і міністра ўнутраных спраў Захарчанкі. І зьвязвае гэтыя падзеі якраз са сваёй дзейнасьцю як грамадзкай актывісткі.

Па папярэдніх дадзеных, у Тацяны Чарнавол, акрамя шматлікіх цялесных пашкоджаньняў, дыягнаставалі страсеньне мозгу.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Па факце зьбіцьця журналісткі ўжо адкрытая крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG