Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэм'ера Эгіпту арыштавалі, калі ён спрабаваў бегчы ў Судан


Зрынуты прэзыдэнт Мухамад Мурсі
Зрынуты прэзыдэнт Мухамад Мурсі
У Эгіпце затрыманы паліцыяй былы прэм’ер-міністар краіны Хішам Кандзіль, які кіраваў працай ураду пры зьнятым з пасады прэзыдэнце Мухамадзе Мурсі.

Кандзіля арыштавалі ў аўторак, у той жа дзень, калі рух «Браты-мусульмане», які падтрымлівае Мурсі, быў абвешчаны тэрарыстычнай арганізацыяй.

У красавіку суд асудзіў Хішама Кандзіля да году турмы — за невыкананьне рашэньня аб вяртаньні ва ўласнасьць дзяржавы адной з кампаніяў, якая была прыватызаваная ў 1996 годзе. У верасьні, ужо пасьля таго, як вайскоўцы адхілілі Мурсі ад улады, апэляцыйны суд пацьвердзіў прысуд былому прэм’еру.

Паводле паведамленьняў у шэрагу мэдыяў, Кандзіля арыштавалі, калі ён спрабаваў бегчы ў Судан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG