Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак адслужыў сваю першую Калядную імшу

абноўлена

Папа Францішак заклікаў каталікоў «адкрыць свае сэрцы»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00

Папа Францішак заклікаў каталікоў «адкрыць свае сэрцы»

Папа Францішак мінулай ноччу адслужыў сваю першую Калядную імшу ў Ватыкане.

Зьвяртаючыся да вернікаў, 77-гадовы пантыфік заклікаў каталікоў «адкрыць свае сэрцы».

«Калі нашыя сэрцы закрытыя, калі намі кіруюць гонар, падман і ганарлівасьць, то паміж людзьмі апускаецца цемра», — сказаў Францішак. З нагоды Раства, якое частка хрысьціян усяго свету адзначае сёньня па Грыгарыянскім календары, з цэнтральнага балькону сабору сьвятога Пятра ў Ватыкане прагучыць пасланьне Францішка Urbi et Orbi («Да гораду і сьвету») .

Да пачатку сьвяткаваньняў Францішак наведаў свайго папярэдніка на пасадзе — Бэнэдыкта XVI. Паводле словаў пантыфіка, ганаровы папа, якому зараз 86 гадоў, адчувае сябе добра.

Мноства людзей сабраліся напярэдадні ў Бэтлэеме, дзе па паданьні нарадзіўся Хрыстос. Цэнтрам урачыстасьцяў стала плошча ясьляў і разьмешчаная на ёй Базыліка Раства. Патрыярх Ерусаліму Фуад Туаль назваў галоўным пасланьнем Раства ідэю міру, любові і братэрства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG